На главную Гістарычны экскурс
Першы піянерскі атрад быў створаны ў Язненскай школе ў 1939г.Ён налічваў 10 піянераў, з якімі працавала настаўніца Лідзія Харытонаўна Сініца, бо піяненерважатых тады не было. У час вайны часова заняткі былі спынены.
З 1949 года працавала ў школе піянерважатай Страціўная Ганна Міхайлаўна. Дружыне было прысвоена імя Паўліка Марозава. У 1952-53 г. піянерамі быў пасаджаны сад. За кожнай яблыняй замацавалі піянера, каб дагдядаў дрэўца.
З 1 верасня 1961 года піяневажатай назначана Шчарбіцкая Кацярына Ільінічна. У дружыне налічваецца 100 піянераў.
У 1962 годзе працу піянерважатай пачала Брынкевіч Лілія Вікенцьеўна. У складзе дружыны – 9 піянерскіх атрадаў. У дзень нараджэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі традыцыйным стала правядзенне піянерскага кастра, каля якога прымалі ў піянеры. Утвораны атрад піянераў змагаўся за права насіць імя піянера- героя.Дружына ўдзельнічала ва ўсіх раённых мерапрыемствах – збіралі металалом і макулатуру, працаваў “Зялёны патруль”. Піянеры адшукалі родных лётчыка Стаканава Віктара, памёршага ад ран, атрыманых у час ваенных падзей на Дзісненшчыне, і пахаванага ў Язне. Яго імем названа адна з вуліц вёскі.
З 1965 па 1970 год з піянерамі працавала Гуйдо Антаніна Дзмітрыеўна. Дружына ўдзельнічала ва Усесаюзным аглядзе работы піянерскіх арганізацый “Ззяйце, ленінскія зоркі.” У 1967 годзе ўпершыню праводзілася ваенна- спартыўная гульня “Зарніца”. Кожны піянерскі атрад быў юнаармейскім атрадам, у ім былі разведчыкі, сувязісты, санітары, рэдактары.
У 1970 годзе ў школе працуе Шчарбіцкая ( Жолуд) Кацярына Ільінічна. Піянеры школы ўдзельнічаюць ва Усесаюзным маршы піянерскіх атрадаў “ Заўжды гатоў”, у школе дзейнічае цімураўскі рух, школьны збіраюць металалом, макулатуру. З гэтага часу традыцыйным становіцца агляд страявой піянерскай песні. Атрад- пераможца ўдзельнічаў у раённым конкурсе. Работа Жолуд К. І. была адзначана Ганаровай граматай РК ЛКСМБ у 1972г.
З 1973 па 1980 год піянерскай важатай прызначана Пучкоўская Зоя Сцяпанаўна. Ствараюцца рознаўзроставыя атрады, аказваецца дапамога ветэранам вайны, запісваюцца іх успаміны, па традыцыі прыём у піянеры адбываецца каля піянерскага кастра.
Навучальны 1980-81 год піянерскай рыботай кіруе Анашка Генадзь Альдэфонсавіч. У 1981-82 н.г. –Губерт Ірына Анатольеўна. У гэты час аб’яўляецца піянерская пяцігодка “ Кожнаму піянерскаму атраду- ударную спрыву, кожнаму піянеру- працоўнае заданне”, піянеры збіраюць металалом для будаўніцтва нафтапровада “ Дружба”, удзельнічаюць у акцыях “ БАМу- піянерскія рэйкі”, “ Мільён-Радзіме” ( збор мукулатуры), “ Зялёная аптэка”.
Пачынаючы з 1982 года, наступныя 15 год піянерскай арганізацыяй школы кіраваў Казлоўскі Васіль Іванавіч. Жыццё піянераў у гэты час было цікавым і змястоўным: удзел у розных акцыях, конкурсах, спаборніцтвах, праводзіліся экскурсіі. Кожны піянерскі атрад аказваў шэфскую дапамогу ветэранам вайны, дамы якіх пазначаліся чырвонай зорачкай. Працавалі атрадныя і акцябрацкія важатыя. Самыя актыўныя піянеры ўзнагароджваліся раёнам пуцёўкамі ў піянерскія лагеры “ Зубраня “ і “ Артэк”.
У 1997 годзе ўведзена пасада педагога- арганізатара. У гэты час у школе пачынае працаваць Чэпікава Алена Паўлаўна. Піянерская дружына “ Нашчадкі” захоўвае ў сваёй рабоце лепшыя традыцыі, хоць крыху змянілася форма правядзення збораў, піянерская атрыбутыка,Дэвіз дзейнасці піянераў- “ Рабі дабро другім- лепшым станеш сам”. У складзе дружыны тры піянерскія атрады, якія аб’ядноўваюць 46 піянераў. У 2007 годзе вучні малодшых класаў былі прыняты ў акцябраты. Гэта будучыя піянеры, а сёння яны ( у школе іх 36) дзейнічаюць па сваёй праграме.
Піянеры дружыны змагаюцца за права насіць імя М.П.Шмырова, удзльнічаюць ав ўсіх ўкольных справах, арганізуюць паходы, экскурсіі, дапамагаюць ветэранам вайны і працы, адзінокім жыхарам мікрараёна, наладжваюць сустрэчы з цікавымі людзьмі, з’яўляюцца ўдзельнікамі і пераможцамі разнастайных раённых конкурсаў, спаборніцтваў. Традыцыйнымі сталі сустрэчы з былымі піянер- важатымі, піянерамі 50-70 гадоў, віншаванні ўдзельнікаў вайны з Днём Перамогі і падрыхтоўка для іх святочнай праграмы, пасадка дрэўцаў, удзел у працоўных справах.